КАРТАТЭКА БЕЛАРУСКІХ РУХОМЫХ ГУЛЬНЯУ С ВЫКАРЫСТАННЕМ МАСТАЦКАГА СЛОВА.

Гульня  «КУРАНЯТЫ».

Узрост: сярэднi.

Задачы: прытрымлівацца запытальнай інтанацыі верша;  практыкаваць ва ўменні збіраць як мага больш зерняў; выхоўваць пачуццё клапатлівага гаспадара.

Абсталяванне: шапачка курачкі, карзінка з зернем (дробныя предметы), мяшочкі (па колькасці дзяцей).

Апісанне гульні.

Ходзіць курачка з кошыкам, рассыпае зярняты па всёй зале, кажа:

Выйшлі з хаты кураняты,

Захацелі  паглядзець:

Мо рассыпаў хто зярняты

Ў такі прыгожы дзень?  (Х.Жычка)

 

Затым дзеці-кураняты ідуць па зале і збіраюць зярняты. Хто больш сабярэ, той і становіцца курачкай-матуляй.

 

 

Гульня  «ЖАБІНЫ КАНЦЭРТ».

Узрост: сярэднi.

Задачы: развіваць вобразнасць маўлення, разуменне значення вобразных слоў, уменне стрымліваць свае эмоцыі ў патрэбныя моманты гульні; выхоўваць вытрымку.

Абсталяванне: крэйда.

Правілы: кожны бусел шукае сваю жабку; жабкі пасля слоў буслоў не павінны варушыцца.

Апісанне гульні.

Паміж сабой дзеці дамаўляюцца, хто будзе буслом, а хто жабай. Жабы знаходзяцца ў сажалцы (акрэслены круг), а буслы па-за сажалкай.

Жабы квакаюць:

Жабы ўвесну ажылі

І канцэрты пачалі.

Надвячоркам гвалт і шум:

Ква-ква-ква!

Корч – корч!

Крум – крум!

Буслы ім адказваюць:

Чарада буслоў ідзе,

Жабы ў рэчку- шабулдых!

І адразуброд заціх.     (В.Гардзей)

 

Пасля слоў буслы заходзяць у сажалку, а жабкі прысядаюць на кукішкі і не варушацца. Буслы ходзяць вакол жаб, аде кожны бусел цікуе толькі сваю жабку. Калі яна варушыцца, ён яе выцягвае з сажалкі. Пасля сігналу вызначаюцца самыя вытрыманыя жабкі. Дзеці мяняюцца ралямі, гульня працягваецца.

 

 

Гульня  «МАСТАКІ».

Узрост: сярэднi.

Задачы: вучыць чытаць верш з рознай сілай голасу; замацоўваць бег з вывертамі; выхоўваць смеласць.

Абсталяванне: маска ката, дом ката.

Правілы: па сігнале “Разбягайся хто куды!” уцякаць ад ката.

Апісанне гульні.

Дзеці-мышаты падыходзяць да ката, прысядаюць, імітуюць маляванне ката. Спачатку кажуць ціха, а потым шсё грамчэй:

Мышаняты сябравалі,

І ката намалявалі.

Кот ажыў… Чакай бяды!

Разбягайся хто куды!  (Т.Мушынская)

 

Пасля апошніх слоў кот выходзіць на паляванне – пачынае лавіць мышей (пляміць). Мышаняты разбягаюцца ў розныя бакі. Злоўленныя дзеці адпраўляюцца ў дом ката.

 

Гульня  «КРОТ І АГАРОД».

Узрост: сярэднi.

Задачы: замацоўваць вымаўленне гука “Р”; удасканальваць уменне ў бегу  з лоўляй і выкрутамі, уменне хутка арынтавацца ў навакольных абставінах; спрыяць захаванню добрых узаемаадносін паміж аднагодкамі.

Абсталяванне: абручы па колькасці кратоў маска сабакі.

Правілы: сабака пачынае лавіць пасля апошняга слова “Рэкс”; сабака не чапае тых, хто схаваўся ў норку (абруч).

Апісанне гульні.

Выбіраецца сабака Рэкс. Астатнія дзеці – краты. Дзеці-краты вымаўляюць словы:

Крот ля самых ля варот

Ранкам рые агарод.

Паводле тэксту краты выскокваюць з сваіх норак – абручоў і разбягаюцца па зале, прысядаюць і пачанаюць “капаць агарод”, працягваюць далей:

А ў гародзе рос турнепс…

Там крата спалохаў Рэкс.  (К.Жук)

 

Пасля сказаных слоў выбягае сабака Рэкс і пачынае пляміць дзяцей. Тых, хто не паспеў вярнуцца ў норку, Рэкс забірае з сабой.

 

   Гульня  «МАК».

Узрост: сярэднi, старэйшы.                                                                       

Задачы: выхоўваць цярплівасць, павагу адзін да аднаго, пазнаеміць з паступовасцю развіцця расліны.

Правілы: Мак пачынае лавіць дзяцей пасля слоў: “Трасіце мак”.

Апісанне гульні.

Дарослы  чытае ўрывак з верша А. Дзеружынскага “Мак”:

Мак паспеў, пялесткі скінуў

І галоўку ўгору ўскінуў.

Перамігваецца з сонцам:

“Ты з-за хмар выходзь часцей,

Бо трымаю я ў скарбонцы

Пачастунак для дзяцей!”

Дзеці выбіраюць каго-небудзь на ролю мака. Мак стаіць у сярэдзіне круга. Дзеці водзяць карагод вакол яго і спяваюць:

А на гары мак, мак.на даліне так, так.

А вы мае маковачкі, залатыя галовачкі.

Потым спыняюцца і пытаюц у мака:

- Ці сеяла (сеяў) мак, мак?

Мак адказвае:

- Сеяла (сеяў).

Дзеці зноў ідуць карагодам са спевамі: “А на гары мак, мак…”

Зноў становяцца і пытаюць:

- Ці ўзышоў мак?

Мак адказвае:

- Узышоў.

Гульня працягваецца. Дзеці чаргуюць спевы з пытаннямі: “Ці палола (палоў) мак?”, Ці цвіў мак?, Ці паспеў мак?”.

Пасля адказу: “Паспеў”,- дзецікрычаць: “Трасіце мак!” І бягуць да мака трэсці яго. А мак спрабуе схапіць каго-небудзь з дзяцей. Каго ен зловіць, той становіцца макам.

 

   Гульня  «РОБАТЫ».

Узрост: сярэднi, старэйшы.                                                                       

Задачы: вучыць чытаць верш памяркоўна, спакойна; замацоўваць якаснае выкананне фізічных практыкаванняў; выхоўваць пачуццё рытму пры адначасовым выкананні фізічных практыкаванняў сярод ўсіх удзельнікаў.

Правілы: вядучы кожны раз паказвае розныя фізічныя практыкаванні (розныя рухі, звязаныя з прафесіямі і інш.)

Апісанне гульні.

Дзеці ствараюць кола, у сярэдзіне якога знаходзіцца вядучы – “робат”. Узяўшыся за рукі, дзеці павольна ходзяць па кругу са словамі:

Не чалавек, але працуе,

І грае, піша, рамантуе.

І фрэзероўшчык ён, і токар,

Здіўляе ўсіх сваёй работай.   (М. Пазнякоў)

 

Пасля слоў “робат” паказвае прыдуманае фізічнае практыкаванне (рухі, якія адпавядаюць прафесіі), якое дзеці паўтараюць. Гульня працягваецца з гэтым вядучым, або іншым.

 

   Гульня  «КОНІКІ».

Узрост:  старэйшы.                                                                       

Задачы: удасканальваць уменне рухацца рытмічна прамым галопам па аднаму (парамі, тройкамі); пры скачках трымаць дакладны тэмп мовы; развіваць сілу ног; выхоўваць пачуццё асцярожнасці.

Абсталяванне: гімнастычныя палкі рознай даўжыні.

Правілы: не дакранацца да перашкод; суадносіць свае рухі з рухамі дзяцей.

Апісанне гульні.

На падлозе разложаны розныя прадметы (трава). Дзеці (па 1, па 2,па 3) скачуць на сваіх “конях” і прагаворваюць словы:

Страказа мне польку грае,

А  я сіл ўжо не маю,

Скачуць ногі да упаду,

Аніяк не даць ім рады!

Жвавы конік палявы,

Не тапчы ў лугах травы.    (С.Шушкевіч)

Але падчас рухаў конікі не павінны таптаць траву. Тыя конікі, якім чапляюцца да предметаў, выбываюць з гульні. Гульня узнаўляецца з меншай колькасцю конікаў.

   Гульня  «УЦЯКАЙ АД  МАЛАНКІ».

Узрост:  старэйшы.                                                                       

Задачы: удасканальваць уменне выконваць ўзгодненыя дзеянні – бег парамі праз перашкоду; трымаць дакладны тэмп мовы, суадносячысловы верша з павольным вярчэннем вяроўкі; выхоўваць смеласць, уважлівасць.

Абсталяванне: доўгая вяроўка.

Правілы: вядучыя словы гульні паўтараюць да той пары, пакуль усе гуляючыя не прабягуць пад вяроўкай; прабегчы, узяўшыся за рукі, пад вяроўкай і на зачапіць яе.

Апісанне гульні.

Дзеці аб’ядноўваюцца ў пары. Выбіраецца адна пара, якая будзе круціць вяроўку, адначасова вымаўляючы словы:

Гром. Маланка. Лівень.

Гул вады.

Уцякаюць людзі

Хто куды.    (А.Пысін)

Пары дзяцей, па чарзе, падабраўшы момант, калі вяроўка знаходзіцца ўгары, прабягаюць пад ёй. Каго вяроўка зачапіла, тыя дзеціне ўцяклі ад маланкі і папалі пад лівень. Пераможцамі становяцца дзеці, якія прабеглі пад вяроўкай і не зачапілі яе.

   Гульня  «ДОЖДЖЫК  СКАЧА ПА ДАРОЖКАХ ».

Узрост:  старэйшы.                                                                       

Задачы: замацоўваць уменне адбіваць  мяч ад падлогі з рухам наперад, суадносячы адскокі мяча ад падлогі з тэмпам вымаўляючых слоў; выхоўваць упартасць пры дасягненні пастаўленай мэты.

Абсталяванне: мячы сярэднягадыяметра па колькасці дзяцей, крэйда.

Правілы: адначасова прамаўляць тэкст і выконваць адбіванне мяча ад падлогі.

Апісанне гульні.

Дзеці ўсе разам ад зыходнай лініі пачынаюць рух з мячом адбіваючы яго ад падлогі. Словы пргаворваюць у такт адбівання мяча. Перамагае той, хто не згубіць мяч і з апошнім словам дасягнефінішу – намаляванай лініі:

Быў жа ён зусім малы,

А якстаў на ножкі –

Абабег усе вуглы,

Абскакаў дарожкі.    (В.Вітка)

 

   Гульня  «ПТУШЫНАЯ  МОВА».

Узрост:  старэйшы.                                                                       

Задачы: выклікаць цікавасць да разнастайнасці птушыных галасоў у жывой прыродзе; выхоўваць уменне гуляць самастойна.

Правілы: вядучыя не павінен падглядаць; голас птушкі аднаўляе толькі той, на каго паказаў дарослы; ігракі не павінны аднаўляць голас адной і той жа птушкі.

Апісанне гульні.

У сярэдзіне круга знаходзіцца вядучы з заплюшчанымі вачыма. Дзеці, узяўшыся за рукі, ідуць па крузе са словамі:

Усе птушкі мову маюць,

Мовай роднай размаўляюць,

Мілагучнаю, сваёй, -

Гэтак, як і мы з табой.    (В.Жуковіч)

Спыніўшыся, хтосьці адзін з дзяцей, на каго паказаў дарослы, голасам (ку-ку, пі-пі, цвіць-цвіць…) аднаўляе голас адной з птушак. Вядучы з зачыненнамі вачыма называе імя дзіцяці, які аднаўляў голас птушкі. Выбіраецца новы вядучы. Гульня працягваецца.